четверг, 22 февраля 2018 г.



Паступленне новай
 беларускай літаратуры
(за 2017год):

1. Мастацкае слова ў драматургіі. (Зборнік твораў для вывучэння  беларускай літаратуры ў 11 класе.)
   У зборнік ўвайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў у канцы 20 – пачатку 21 стагоддзя. Напісаныя ў жанрах гістарычнай п’есы, драмы, трагедыі, усе яны пераносяць нас у мінуўшчыну, каб яшчэ лепш зразумець сучаснасць, прадказаць будучыню і паразважаць пра адвечнае.
   Творы:
      Алесь Петрашкевіч. Меч Рагвалода.
      Аляксей Дудараў. Князь Вітаўт.
      Раіса Баравікова. Барбара Радзівіл.
      Георгій Марчук. Калі заспявае певень.
      Іван Чыгрынаў. Следчая справа Вашчылы.


2. Мастацкае слова ў прозе (Зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе.)
   У зборнік увайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў 20-21 стагоддзяў. Разнастайная тэматыка, розныя па характары літаратурныя героі, асаблівасці ідэйна-мастацкага зместу, майстэрскае валоданне словам накіраваны на сур’ёзны дыялог аўтара з чытачом аб сэнсе жыцця і выбары ў ім свайго шляху.
   Творы:
       Уладзімір Гніламёдаў. Уліс з Прускі. Раман (у скарачэнні)
        Георгій  Марчук. Канон Маці.
                                      Канон Гарыні.
        Іван Навуменка. Сямнаццатай вясной.
        Алесь Адамовіч, Янка Брыль,Уладзімір Калеснік
                                     “Я з вогненнай вёскі…” Выбраныя апавяданні:
                                                Барбарка.
                                                Маці і сын.Сын і маці.
                                                Я таксама з вогненнай.
                                                Мужчыны.
                                                Новыя дзеці.
        Іван Чыгрынаў. Дзівак з Ганчарнай вуліцы.
        Уладзімір Саламаха. Расступіся, зямля… Аповесць.
        Міхась Стральцоў. Сена на асфальце.
        Уладзімір Сцяпан. Адна капейка.
  

3. У сэрцы слова адзавіся. (Зборнік для 7 класа. Кніга 1.)
    У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў 7 класе Вячаслава Адамчыка, Янкі Брыля, Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Паўла Місько, Івана Пташнікава і іншых. Ён адрасаваны школьнікам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам прыгожага беларускага пісьменства.
    Творы:
        Вячаслаў Адамчык. Урок арыфметыкі.
        Уладзімір Аляхновіч. Першае каханне.
        Янка Брыль. Сірочы хлеб.
        Алена Васілевіч. Пачакай затрымайся…
                                     Горкі ліпавы мёд.
        Уладзімір Караткевіч. Кніганошы.
        Павел Місько. Эрпіды на планеце Зямля.
        Яраслаў Пархута. Апошні гусляр.
        Іван Пташнікаў. Львы. 
        Андрэй Федарэнка. Афганская шкатулка.
        Уладзімір Шыцік. Кіб загаварыў апоўначы.
   
4. Мастацкае слова ў паэзіі. (Зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе)
   У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаёмства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтакіраванасць у будучае…
   Вершы такіх сучасных беларускіх паэтаў змешчаны ў зборніку:
Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмякоў,
Мікола Мятліцкі, Віктар Шніп, Генадзь Пашкоў, Навум Гальпяровіч.

5. Радзіма мая дарагая (Зборнік для 6 класа. Кніга 1)
   У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў 6 класе такіх вядомых пісьменнікаў, як Якуб Колас, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Навуменка і інш.
   Творы:   Янка Брыль. Маці.
                                        “Ветэрынар”
                  Анатоль Бутэвіч. У гасцях у вечнасці.
                  Васіль Вітка. Трывога ў Ельнічах.
                  Якуб Колас. На чужым грунце.
                                       Купальскія светлякі.
                  Янка Маўр. У краіне райскай птушкі.
                  Алесь Наварыч.  “Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу”
                  Іван Навуменка. Пераломы ўзрост.
                  Іван Пташнікаў. Арчыбал.
                  Аляксей Якімовіч. Эльдарада просіць дапамогі.
                  НІКОЛІ НЕ ЗАБУДЗЕМ.   Выбраныя апавяданні:
                                                 Дарога ў атрад.
                                                 Мужнасць.
                                                 Як я стаў гвардзейцам.
                                                 Мая дапамога.                                                  
6. У нерушы дзікай прыроды. Вячаслаў Стома.
                              (Аповесці, Апавяданні, Замалёўкі)

   Кніга запрашае чытача ў захапляючае падарожжа ў свет жывой прыроды, расказвае пра жыццё і звычкі звяроў, рыб, а таксама пра багацце і разнастайнасць флоры нашай краіны.
   Рэкамендуецца навучэнцам другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі для чытання і абмеркавання.

Аповесці:
                    Звярыная помства.
                    Уладар бездані.
                    На воўчых сцежках.
                    Зайчыкавы страхі.

Апавяданні, замалёўкі:
                    Дзе сціхае плёскат крыніцы.
                    Грыбныя дажджы.
                    Як жыве прырода па часінах года.
                           Студзень - году пачатак.
                           Пытае  люты, як ты абуты.
                           Сакавік - час абуджэння прыроды.
                           Вясны красавіцкія крокі.
                           Майскія ночы.
                           Чэрвень - пара, калі цалуюцца зоры.
                           Ліпень - макаўка лета.
                           Шчодры жнівень.
                           Асенні шолах верасня.
                           Фарбы кастрычніка.
                           Лістапад, лістапад…
                           Снежаньскія подыхі зімы.
                    Згадкі роднага краю.
                    Пад полагам лесу.
                           Начныя гукі.
                           Сцежкі.
                           Роднае.
                           Вавёрчына рэдкалессе.
                           Варона-сейбітка.
                           Дзіўны звярок.
                           На Мядзведжай гары.
                           “Жывыя барометры”.
                           Птушыныя размовы.
  



Комментариев нет:

Отправить комментарий