Апавяданням Коласа, як і яго вершам, уласціва цэласнае, нібыта крыху
наіўнае бачанне навакольнага свету, яны прасякнуты тымі ж, што і паэзія,
матывамі і вобразамі.
"О, мой родны край! Поруч з галытваю ходзіць роскаш і багацце; разам з
людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вяселыя галасы песень,
грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія
віны".
Колас-празаік многае бярэ ад Коласа-паэта. Яркай дэталлю ен замяняе
падрабязнае апісанне, шырока ўжывае параўнанні, эпітэты, іншыя мастацкія
сродкі. Вызначаюцца коласаўскія апавяданні сакавітай мовай,
своеасаблівым мызычным рытмам, гумарам.
(І. Навуменка)
Якуб Колас "Я--часавы вандроўнік" Хранікальна-дакументальны фільм пра творчасць паэта"
Комментариев нет:
Отправить комментарий